Вядоўца Гомельскага тэлебачання пахвалілася граматай ад КДБ і МУС. Напярэдадні міліцыя затрымала яе калег

| Палітыка | 0

Вядоўца Гомельскага тэлебачання Ганна Плахатнюк выклала ў Інстаграм граматы. І хоць інфармацыя на іх часткова замазаная, можна разабраць, што прапагандыстку ўганаравалі Гомельскае ўпраўленне КДБ, а таксама ўпраўленне МУС Гомельскага аблвыканкаму «за ўзаемадзеянне».




Тэкст на граматах зарэтушавала сама Плахатнюк (фота: Інстаграм)


Напярэдадні атрымання граматы ад КДБ, 5 мая, на Гомельскім тэлебачанні затрымалі чатырох журналістаў. Раней праваабаронцы звязалі іх з гомельскім радыё. Згодна крыніцам Флагштока, журналісты працуюць на Гомельскім тэлебачанні (а радыё ўваходзіць у яго склад). Іх затрымалі падчас агульнага сходу супрацоўнікаў тэлебачання. Меркаваная падстава — удзел журналістаў у закрытым чаце. Са слоў крыніцы, адзін з удзельнікаў чату здаў яго карыстальнікаў супрацоўнікам міліцыі.

Ці звязаныя гэтыя падзеі між сабой, невядома.





Пра Ганну Плахатнюк вядома, што яна раней працавала судэкспертам у сферы лічбавых тэхналогій. Сёння працуе на Гомельскім тэлебачанні, дзе ў студыі агучвае навіны, у тым ліку і прапагандысцкія тэзісы. Жанчына ў сацсетках, а таксама ў эфіры, выкарыстоўвае іншае прозвішча – Гардзеева.

Яшчэ перад публікацыяй Флагштока Плахатнюк выдаліла фотаздымкі грамат са сваёй старонкі ў Інстаграм.

Пакiнуць каментар