Былога працаўніка Мазырскага НПЗ затрымалі пасля вяртання з Польшчы — вінавацяць у «пагрозе гвалту прэзідэнта»

| Палітыка

У СІЗА № 3 у Гомелі ўтрымліваецца жыхар Мазыра Вадзім Баранаў. Паводле інфармацыі праваабаронцаў «Палескай вясны», яго абвінавачваюць у тым, што ён «пагражаў гвалтам прэзідэнту».

Малады чалавек, які раней працаваў на Мазырскім НПЗ, знаходзіўся ў Польшы, і прыехаў дадому да маці. У доме раніцай 8 ліпеня яго затрымалі супрацоўнікі ГУБАЗіКА. Прычынай стала тое, што ён нібыта ў 2020 годзе хадзіў на мітынгі, а ў 2022 годзе фатаграфаваў вайсковую тэхніку і здымкі дасылаў у Тэлеграм-каналы.




Крыніца інфармацыі сцвярджае, што пры затрыманні хлопца збілі і пашкодзілі яго дакументы — пашпарт, працоўную кніжку і пасведчанне кіроўцы (што перашкодзіла вяртанню за мяжу). Пракуратура і Следчы камітэт на яго скаргу адказалі, што, маўляў, дакументы ён сам недзе страціў, і безпадстаўна скардзіцца.

Пасля аднаўлення дакументаў, у дзень, калі атрымаў новую польскую візу, Вадзім пайшоў у РАУС, каб спытаць пра свой выняты міліцыяй смартфон. Там яго зноў затрымалі і склалі 6 пратаколаў аб адміністрацыйных правапарушэннях. Паводле першага прытаколу ён быў арыштаваны судом Мазырскага раёна на 6 сутак, паводле другога – аштрафаваны на 20 базавых велічыняў і г. д. – суддзя Элеанора Ярмоленка забірала пратаколы да таго часу, пакуль супраць хлопца не ўзбудзілі крымінальную справу.

У выніку яго абвінавацілі паводле артыкула 366 Крымінальнага кодэкса – «Гвалт альбо пагроза гвалту ў адносінах службовай асобы, якая выконвае службовыя абавязкі, альбо іншай асобы, якая выконвае грамадскі доўг», спачатку — паводле часткі 1 гэтага артыкула (гвалт альбо пагроза гвалтам у адносінах службовай асобы), затым — паводле ч. 2 (тыя ж дзеянні ў адносінах прэзідэнта). 1 кастрычніка грамадзяніна этапавалі ў СІЗА ў Гомель. Паводле прад’яўленага абвінавачання Вадзіма могуць асудзіць на тэрмін да 8 гадоў пазбаўлення волі.

Депутат и махинатор. Кому поручили делать «Зубы дракона» для российской армии в Гомеле

| Палітыка

Частное гомельское предприятие производит бетонные противотанковые пирамиды для российской армии. Флагшток выяснил кому принадлежит данная фирма и как ее владельцы связаны с беларусским режимом.

Defense Express сообщил о запуске С-400 из Зябровки утром 14 января. «Беларускі Гаюн»: в эти дни запусков из РБ не было

| Палітыка

Мониторинговая группа «Беларускі Гаюн» выпустила комментарий к предположению Defense Express о запуске ракет из ЗРК С-400 с аэродрома в Зябровке утром 14 января.