Закінутая вёска ў зоне адчужэння: як выглядаў маёнтак у Дзям’янках сто гадоў таму

| Гісторыя


Перад вамі — 3D-рэканструкцыя сядзібы ў вёсцы Дзям’янкі, аднаго з самых загадкавых і малавядомых месцаў паўднёва-ўсходняй Беларусі. Сёння Дзям’янкі — адселеная вёска, а яе галоўны сімвал — руіны маёнтка, якія і цяпер вылучаюцца сярод закінутай мясцовасці.


На пачатку ХХ стагоддзя тут знаходзіўся багаты маёнтак сям’і Герардаў, які ўяўляў сабой цэласны архітэктурны ансамбль: масіўны жылы дом у псеўдарускім стылі, гаспадарчыя пабудовы, сады і парк. Пасля рэвалюцыі 1917 года сядзібу разрабавалі, у савецкі час будынкі нацыяналізавалі, а пасля вайны тут дзейнічаў дзіцячы дом. Чарнобыльская аварыя паставіла кропку ў гэтай гісторыі — установа была эвакуявана, а вёска паступова апусцела.

3D-рэканструкцыя дазваляе ўявіць, як выглядала сядзіба ў перыяд свайго росквіту і як змяніўся гэты ландшафт пад уздзеяннем гісторыі, палітыкі і катастрофы. Гэта віртуальная спроба вярнуць зніклы архітэктурны ансамбль і зафіксаваць памяць пра месца, якое сёння існуе толькі ў выглядзе руін і ўспамінаў.

Аўтар рэканструкцыі: Street Wind



















Загадка Урубеля: забыты гомельскі містык канца ХІХ стагоддзя

| Гісторыя

1933 год. На старонках польскай газеты з’явіўся незвычайны артыкул, у якім некалькі разоў узгадваецца Гомель. У ім вядомы польскі экстрасэнс Стэфан Асавецкі апісаў сваю сустрэчу з гомельскім містыкам Урубелем. Сёння гэта, бадай, адзіная вядомая крыніца пра гэтага загадкавага чалавека.