За «распальванне варожасці» ў Гомелі абвешчаны чарговы прысуд. Па гэтым жа артыкуле адбылося новае затрыманне

| Палітыка

Чарговы прысуд па палітычна матываванай крымінальнай справе абвешчаны ў Гомельскім абласным судзе. За каментарыі ў інтэрнеце па «справе Зельцэра» асуджаны жыхар Мазыра. Справу вёў суддзя Анатоль Сотнікаў. Ён асудзіў на 3,5 года пазбаўлення волі і 4,2 тыс. рублёў штрафу 37-гадовага палітвязня Яўгена Віславуха.




Наколькі вядома, гаворка ідзе пра каментарыі ў сацыяльнай сетцы адносна гібелі ў Мінску 28 верасня 2021 года ў перастрэлцы Андрэя Зельцара і супрацоўніка КДБ, піша «Вясна».

Па тым жа артыкуле, «распальванне варожасці» адбылося новае затрыманне. ГУБАЗіК схапіў гомельскага інжынера-праграміста Мікіту Карпенка.

У «пакаяльным відэа» хлопец распавядае, што быў падпісаны на «экстрэмісцкія» суполкі ва «УКантакце» і ў адной з іх пакінуў абразлівы каментар. Таксама сілавікі прымусілі хлопца агучыць свой заробак, а ў апісанні да відэа дадалі, што Мікіта мае біткоіны.


«По правилам Госавтоинспекции не нарушает». В ГАИ прокомментировали появление машины-ракеты.

| Палітыка | 2

Журналист Флагштока позвонил по номеру дежурного в управление ГАИ Гомельской области, чтобы узнать, какие имеются ли нарушения беларусского законодательства со стороны владельца российского автомобиля-ракеты.

Российские военные пытались захватить заправку под Гомелем. Малоизвестные и резонансные истории первых месяцев полномасштабного вторжения РФ в Украину

| Палітыка | 0

Флагшток подготовил подборку малоизвестных и резонансных историй, которые связаны с действиями российских военных на территории Гомельщины