Мужчыну, які з бензапілой выгнаў са свайго дома людзей у цывільным, пасадзілі ў турму

| Палітыка

Як паведамляе Наша Ніва, мужчыну затрымалі 2 сакавіка 2022 года. У той дзень у дом да Міхаіла Карасёва прыйшлі двое асоб у цывільным, якія папрасілі прайсці з імі жонку мужчыны. Міхаіл спрасонку вырашыў, што гэта злодзеі (тым больш у горадзе акурат папярэджвалі, што арудуюць бандыты, якія прадстаўляцца міліцыянтамі), завёў бензапілу і выгнаў іх.

А праз дзесяць хвілін пасля гэтага да іх прыехаў міліцэйскі нарад.


Мужчыне прад'явілі 364 артыкул Крымінальнага кодэкса («Гвалт або пагроза прымянення гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў»).

Як вядома «Нашай Ніве», «дзве асобы ў цывільным», якія прыйшлі тады ў дом мужчына па яго жонку, запатрабавалі матэрыяльную кампенсацыю. Жонка Карасёва заплаціла ім 1000 рублёў на дваіх.

На судзе адзін з «пацярпелых» расказваў, што ён цяпер баіцца заходзіць у чужыя дамы.

Таксама следчы па справе не палічыў патрэбным прымацаваць да справы доказы таго, што ў горадзе дзейнічаюць злодзеі. Словы адваката Міхаіла пра гэта суд не прыняў да ўвагі.

Мужчыну далі 2 гады пазбаўлення волі з узмоцненым рэжымам.

У Міхаіла Карасёва чацвёра дзяцей, мужчына працаваў на Рэчыцкім метызным заводзе машыністам крана.

Жонка мужчыны апошні час была ў дэкрэце, сям’я знаходзіцца ў цяжкім фінансавам становішчы.

Да ўступлення пастановы суда ў законную сілу мужчына будзе знаходзіцца ў гомельскім СІЗА № 3.

ОМОН, фотоловушки и досмотр телефонов. Что происходит с военной активностью в Гомельском районе

| Палітыка

На условиях анонимности Флагшток опросил несколько жителей Гомельского района и поселка Зябровка, чтобы понять, какие военные активности там сейчас происходят.