У Гомелі пенсіянерка з-за страху ператрусу аддала ашуканцам свае зберажэнні

| Навіны | 0

Карыстацца атмасферай страху, у якую беларускі рэжым пагрузіў грамадства з 2020 года, пачалі махляры. Пра нядаўні інцыдэнт у Гомелі напісаў часопіс «Белка» са спасылкай на Савецкі РАУС.


Ператрус на кватэры блогера Андрэя Павука ў 2022 годзе (ілюстрацыйны здымак news.zerkalo.io)


У міліцыю звярнулася 70-гадовая пенсіянерка. Як высветлілася, яна пералічыла на рахунак махляроў каля 2 тысяч рублёў. Зрабіла гэта праз страх ператрусу, якім ёй прыгразіў незнаёмы мужчына, які прадставіўся праз тэлефон супрацоўнікам Дэпартамента фінансавых расследаванняў.

«Спачатку пенсіянерцы патэлефанавала незнаёмая жанчына і паведаміла, што з яе нумара адбываецца рассылка паведамленняў. Далей пайшла ўслед інструкцыя, як спыніць рассылку. Трэба, маўляў, усталяваць мабільны дадатак і ўвесці код», — распавялі ў міліцыі.


Пенсіянерка беспярэчна выканала ўсе ўказанні. Наступны званок паступіў праз Viber. Мужчына прадставіўся супрацоўнікам Дэпартамента фінансавых расследаванняў і напалохаў жанчыну магчымым ператрусам у яе дома, параіў тэрмінова задэклараваць усе наяўныя грошы. Усхваляваная пенсіянерка прызналася суразмоўцу, што ў яе ёсць 200 рублёў на картцы, а таксама 1500 рублёў наяўнымі. Па ўказанні невядомага яна схадзіла ў банк і паклала ўсе наяўныя на карт-рахунак.


Вынінікі ператрусу на кватэры блогера Андрэя Павука ў 2022 годзе (ілюстрацыйны здымак news.zerkalo.io)


Прыйшоўшы дадому, жанчына патэлефанавала дачцэ і пра ўсё ёй распавяла. Але да таго часу з карткі ўжо спісалі 1700 рублёў.

Па факце здарэння ўзбуджаная крымінальная справа па ч.1 арт. 212 (крадзеж шляхам мадыфікацыі камп'ютарнай інфармацыі). Цяпер следчыя сумесна з міліцыянтамі шукаюць асоб, якія маюць дачыненне да здзяйснення злачынства.

Не хватает денег и кадров: на Гомельщине проводят повторный областной субботник и всё чаще привлекают граждан к бесплатному труду

| Навіны | 0

«Чистый четверг», «парково-хозяйственный день» — что придумали власти, чтобы оправдать благоустройство за счет труда граждан.