Інтэлектуалка і памочнік гендырэктара – каго затрымалі на Мазырскім НПЗ

| Навіны

Праваабаронцам стала вядома пра палітычны адміністрацыйны пераслед жыхароў Мазыра – супрацоўнікаў нафтаперапрацоўчага завода. Паводле атрыманай інфармацыі, 10 ліпеня карныя структуры затрымалі дваіх супрацоўнікаў Мазырскага НПЗ: спецыяліста завода Валерыя Бойшу і галоўную рэдактарку завадской газеты «Мозырский нефтепереработчик» Святлану Богуш, піша «Гомельская вясна».

Абодвух асудзілі паводле часткі 2 артыкула 19.11 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях – распаўсюд інфармацыйнай прадукцыі, якая унесена ў так званы рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў. Прысуд, які вынесла суддзя Святлана Буйнавец, пакуль удакладняецца.



Святлана Богуш. Фота: «Мозырский нефтепереработчик»


Святлана Богуш таксама вядомая як інтэлектуалка – яна з'яўляецца знатаком мясцовай каманды, якая перамагала ў конкурсах, удзельнічала ў тэлепраектах.



Валерый Бойша. Фота: «Мозырский нефтепереработчик»


А Валерый Бойша, як высветліў Флагшток, – 59-гадовы памочнік генеральнага дырэктара па грамадзянскай абароне. Літаральна на днях ён уручаў на прадпрыемстве ганаровыя граматы санітарнай дружыне. Узгадваўся і ў пачатку года, калі заклікаў удзельнічаць у выбарах.


Не хватает денег и кадров: на Гомельщине проводят повторный областной субботник и всё чаще привлекают граждан к бесплатному труду

| Навіны | 0

«Чистый четверг», «парково-хозяйственный день» — что придумали власти, чтобы оправдать благоустройство за счет труда граждан.