У Гомелі можа з'явіцца новы флагшток. Але па дакументах — гэта зусім іншы аб'ект

| Будаўніцтва флагштока | 0

Без праекту ў Гомелі пачалі будаваць яшчэ адзін флагшток. Пра гэта стала вядома з публікацыі газеты «Гомельскія ведамасці». На адным з фотаздымкаў бачны рэндар з выявай флагштока перад гарадской дошкай гонару на вуліцы Савецкай. Яго ў руках перад кіраўніком гарвыканкаму Уладзімірам Прывалавым трымае дырэктар «Гомельграмадзянпраекта» Дзмітрый Гайкевіч.




Фота: «Гомельскія ведамасці»


Сама дошка гонару на візуалізацыі амаль не змянілася, з’явіліся толькі дадатковая падсветка і новы надпіс. 

Паводле намесніка дырэктара Гомельрамбуду Паўла Корхава, на дадзены момант няма праектнай дакументацыі на аб’ект. А агароджу ставяць, каб правесці даследчыя працы.

Відэа: «Гомельскія ведамасці»


З публікацыі вынікае, што гэтым разам запланаванае будаўніцтва флагштока будзе весціся пад маркай рэканструкцыі гарадской дошкі гонару, якая належыць Гомельскаму гарвыканкаму. Праект будзе выконваць «Гомельграмадзянпраект». Працы даручаныя прадпрыемству «Гомельрамбуд». На візуалізацыі бачна, што новы флагшток запланаваны на месцы клумбы перад дошкай. Яго прыкладная вышыня складае каля 12 метраў. Флагшток будзе бачны толькі ў непасрэднай блізкасці ад канструкцыі.

Верагодна, са з'яўленнем яшчэ аднаго флагштока Гомелські гарвыканкам атрымае сваю пляцоўку для ідэалагічных мерапрыемстваў. Нагадаем, Гомельскі аблвыканкам стварыў такую пляцоўку з флагштокам на плошчы Леніна.



Схематычная візуалізацыя Флагштока


Рэалізацыя новага флагштока сваімі хітрыкамі вельмі нагадвае працэс узвядзення скандальнага 60-метровага флагштока на плошчы Леніна ў 2020 годзе. Тады аблвыканкам назваў пабудову флагштока добраўпарадкаваннем плошчы Леніна, адмовіўся праводзіць грамадскае абмеркаванне і пачаў працы без узгодненай экспертызай праектнай дакументацыі.


Флагшток оказался небезопасным самостроем

Специалисты Госстройэкспертизы по Гомельской области выдали отрицательное заключение на проект благоустройства площади Ленина с установкой флагштока. Об этом стало известно из ответа Госстройэкспертизы, который получил инженер-строитель Станислав Слепухин.


Пакiнуць каментар

Изготовителем гомельского флагштока оказалась фирма с необычным названием. Что о ней известно

| Будаўніцтва флагштока

ГорСАП объявил тендер на техническое обслуживание гомельского флагштока. Благодаря закупке мы узнали сколько стоит обслуживание «60 метров гордости» и кто является ее изготовителем

«Не стоит эту тему дергать». Главред газеты облисполкома ответил на вопросы известного блогера

| Будаўніцтва флагштока

Известный блогер из Октябрьского района Андрей Паук дозвонился на прямую линию к главному редактору газеты Гомельского облисполкома Гомельская праўда — Сергею Беспалому.