Відэа з лесу ў Хойніцкім раёне заўважыў Флагшток. Як сцвярджае аўтар, ролік зняты на тэрыторыі Хойніцкага лясгасу. Ён звярнуў увагу на неадпаведнасць рэальнасці ідэалагічным наратывам і паказаў свежы нумар «Гомельскай праўды»:
«Праходзіць акцыя «Дай лесу новае жыццё». І як потым з гэтым лесам абыходзяцца і як яго гнояць?»
Аўтар паказаў спіленыя дрэвы, каментуючы, што гэта дзелавая сасна. Паводле яго, на адной з дзялянак бярвенні гніюць яшчэ з 2023 году.
Таксама ён адзначыў, што выплату заробкаў у лясгасе затрымліваюць – на гэта у прадпрыемства няма грошаў.
У каментарах адзін з карыстальнікаў адказаў, што заробак выдаюць часткамі. А многія водгукі тычыліся сітуацыі, апісанай аўтарам, у іншым лясах Беларусі. Каментатары сцвярджалі, што «усюды так» і называлі канкрэтныя месцы: напрыклад, Мінскі, Лагойскі, Шумілінскі, Лельчыцкі раёны.
Пры гэтым некаторыя адзначылі, што аўтар відэа можа памыляцца, і паказаная ім дзялянка была аддадзена прыватніку. Аднак іншыя пракаментавалі, што «усе пытанні да Міністэрства, планы яно даводзіць» і «навошта ў продаж пускаць, калі кошты за куб упадуць, а так і кошт космас, і план па высечцы перавыкананыя».