З вядомым тэатральным дзеячам з Гомеля развіталіся ў Варшаве

| Навіны

У сталіцы Польшчы адбылося развітанне з выбітным акцёрам, тэатральным дзеячам Андрэем Бардухаевым-Арлом. 14 ліпеня урну з ягоным прахам пахавалі на варшаўскіх Брудноўскіх могілках. 

Напярэдадні праходзіла развітанне і малебен у саборы Польскай праваслаўнай царквы. Труну падчас развітання накрылі нацыянальным бел-чырвона-белым сцягам.




«На развітанні было шмат людзей – акцёры, калегі з розных гарадоў, сябры. Тыя, хто ведаў Андрэя не толькі як артыста, але і як чалавека з вялікім сэрцам», – напісала ў сацсетцы Алеся, жонка Андрэя.




Пры пахаванні, за гадзіну да цырымоніі пайшоў дождж, дадала яна:

«Спачатку ціха, а потым усё мацней. Калі мы сабраліся ісці да калумбарыя, дождж ператварыўся ў суцэльную сцяну. Здавалася, быццам і неба не магло стрымаць слёз. Але калі мы рушылі, дождж стаў сціхаць. І ў той самы момант, калі падышлі да месца пахавання, ён спыніўся зусім. А калі развітанне завяршылася і мы сталі вяртацца – выглянула сонца. Яркае, цёплае. Як быццам асвятляла нам шлях. Як быццам ён сам сказаў: "Дзякуй. Усё добра"».




Нагадаем, Андрэй памёр на 50-м годзе жыцця ад наступстваў анкалагічнай хваробы, з якой ён змагаўся апошнія паўгады. З 2021 года ён з жонкай і чатырма дзецьмі быў вымушаны жыць у эміграцыі пасля таго як пакінуў Гомель з-за пагрозы пераследу па палітычных матывах.

Пасля пераезду ў Варшаву, акцёры-сужэнцы Андрэй і Алеся працягнулі тэатральную дзейнасць і аднавілі праект «атмасферныя спектаклі для невідушчых» ужо ў польскіх умовах.




Глава МВД приехал в Гомель, чтобы «принять меры» на приграничьи с Украиной, рассказал о поиске упавших БпЛА и сделал загадочное заявление

| Навіны

Поводом для приезда министра стало «принятие мер и проблемные аспекты обеспечения безопасности на приграничных территориях».