У Калінкавічах судзяць жанчыну з-за графіці «Пагоні» ў яе двары

| Навіны

Як паведамляе Палеская Вясна, у Калінкавічах гаспадыню падворка, у якім знаходзіцца бел-чырвона-белы мурал, пачалі судзіць за пікетаванне.


Валянціна Яшчанка мае інваліднасць і перамяшчаецца на вазку

Валянціну Яшчанку вінавацяць у правапарушэнні паводле «народнага» артыкулу 23.34 — нібыта нанясеннем на плот унутры свайго падворка выявы вершніка на фоне белага і чырвонага колераў яна правяла пікетаванне.

Мурал з'явіўся 7 лістапада і ён бачны з вуліцы, якою ходзіць гарадскі грамадскі транспарт. Гэта моцна нервуе мясцовую ўладу.

Валянціну Яшчанку пачалі судзіць 17 лютага ў судзе Калінкавіцкага раёну паводле абвінавачванняў у правядзенні несанкцыянаванага масавага мерапрыемства — пікетавання. Справу разглядае суддзя Святлана Кугейка. Наступнае паседжанне адбудзецца 23 лютага.


Валянціна Яшчанка не прызнае сваю віну і заявіла хадайніцтва аб спыненні адміністрацыйнай справы. Жанчына паведаміла, што яна звярталася ў Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва з запытам, ці мусіць яна ўзгадняць з нейкімі дзяржаўнымі органамі размяшчэнне нейкіх выяваў унутры свайго падворку. Мінархітэктуры адказала, што такога яна рабіць не павінна.


Флагшток

Не хватает денег и кадров: на Гомельщине проводят повторный областной субботник и всё чаще привлекают граждан к бесплатному труду

| Навіны | 0

«Чистый четверг», «парково-хозяйственный день» — что придумали власти, чтобы оправдать благоустройство за счет труда граждан.