Краязнаўчая сенсацыя: страчаная Праабражэнская царква на савецкім здымку

| Гісторыя

Епіскап Амвросій Шаўцоў выклаў у Фэйсбуку супольнасці «Гомель история и архитектура» сенсацыйны здымак. На ім упершыню, на фота, зробленым у савецкі час, мы бачым усю Праабражэнскую царкву, піша суполка «Пошукі старога Гомеля»


З левага боку здымку — будынак школы (надбудаваная Праабражэнская вучэльня) і жылы дом горсавета імя Парыжскай Камуны (па-простаму "Дом Рыбы" Шабунеўскага). Фота было зроблена прыкладна ў сярэдзіне 1930-х гадоў з вакна будынку, у якім сёння месціцца гаспадарчы суд.

Праабражэнская царква размяшчалася па адрасе вул. Замкавая, 55. Пабудавалі яе ў пачатку ХХ ст. у "візантыйскім" стылі на тэрыторыі ранейшых праваслаўных могілак. Дарэвалюцыйныя краязнаўцы ўдакладнялі, што ўзведзена яна была ў 1901 годзе., а яе асвячэнне адбылося ў студзені 1907 года. 


На мапе паказана месца размяшчэння знішчанай саветамі царквы

У 1928 годзе Праабражэнская царква заставалася дзейнай сярод чатырох праваслаўных цэркваў і Петрапаўлаўскага сабора. Нягледзячы на пастанову 1931 года гарадскога савета аб "изъятии", Праабражэнская царква працягвала дзейнічаць. Закрылі яе толькі ў 1939 годзе. Гэта быў апошні дзейны праваслаўны храм у Гомелі перад вайной. 


Раней спецыялісты і краязнаўцы ведалі, як выглядала царква па гэтым здымку пачатку ХХ ст. 

Руйнаванне царквы, відаць, звязанае з будоўляй тыпавога чатырохпавярховага жылога дома (пр-кт Леніна, 33) у непасрэднай блізасці да храма. І хоць будоўлі дома царква не замінала, але яе знеслі паміж 1939 і 1941 гадамі. На нацысцкім здымку мая 1941 года на месцы царквы бачна роўная пясчаная паверхня. 

Калі б царква не была знесена камуністамі, можна не сумнявацца, яна б прысутнічала на ўсіх турыстычных буклетах Гомеля. Зараз на тэрыторыі, дзе стаяла царква, занядбаны двор з металічнымі гаражамі. Пакуль усур'ёз казаць пра магчымасць аднаўлення царквы на сваім фундаменце рана, бо такая адбудова стане канфліктнай дла жыхароў аднапад'езнага дома, які быў пабудаваны пасля вайны на пляцоўцы перад месцам, дзе знаходзілася царква. 

Аўтары суполкі «Пошукі старога Гомеля» перакананыя, што памяць пра гэты архітэктурны аб'ект і людзей, якія звязалі свой лёс з Праабражэнскай царквой, павінна быць ушанаваная непасрэдна на тым месцы.

Флагшток

«Рвануло, а башня стоит». Кто и зачем взорвал каланчу Шабуневского на главной площади Гомеля

| Гісторыя

Краеведческий паблик «Пошукі старога Гомеля» поделился уникальными снимками процесса сноса пожарной каланчи, которая когда-то украшала главную площадь Гомеля. На фотографии попал момент взрыва и руины башни.