Гомельскія ўлады пабаяліся аднавіць афарбоўку помніка архітэктуры ў бел-чырвона-белым колеры

| Гісторыя

Краязнаўцы з супольнасці Пошукі старога Гомеля заўважылі, што падчас рэканструкцыі помніка архітэктуры у цэнтры Гомеля мясцовыя ўлады не захацелі аднаўляць арыгінальны выгляд будынку, бо ён быў бел-чырвона-белым. 

Гаворка вядзецца пра жылы дом на праспекце Леніна, які спраектаваў у 1920-х гадах гомельскі архітэктар Станіслаў Шабунеўскі. З-за таго, што на першым паверсе будынку знаходзілася рыбная крама, дом называюць «Рыбным». У канцы 2022 года дом прайшоў праз капітальны рамонт.

Краязнаўцы ўказваюць, што па першапачатковай задуме Станіслава Шабунеўскага дом меў пабеленыя першы і мансардны паверхі, а другі і трэці паверхі мелі колер натуральнай чырвонай цэглы.



Фота першапачатковай каларыстыкі "Рыбнага дома" ў 1930-х гадах (графічная рэканструкцыя)


Звыклая афарбоўка дома 1990–2010-х  гадоў

Пасля рамонту каларыстыка знакамітага помніка наблізілася да арыгінальнай — але замест пабелкі з'явілася бежавая фарба, замест колеру натуральнай цэглы — аранжавая фарба.



 Новы варыянт афарбоўкі пасля капрмонту 2023 года


«Ліхія часы не дазволілі аднавіць арыгінальную каляровую схему знакамітага архітэктара і аднавіць бел-чырвона-белую каларыстыку фасада», — канстатаюць краязнаўцы.


Аўтары суполкі таксама раскрытыкавалі ўвядзенне дадатковага колеру для афарбоўкі крамы на цокальным паверсе і масіўныя блокі шклопакетаў на лесвічных клетках.

Да пазітыўных зменаў краязнаўцы аднеслі толькі тое, што падчас рамонту былі адкрытыя каваныя балконныя агароджы.


Гумарыстычныя ўлёткі, хіп-хоп фестываль і абсурдныя перформансы. Чым запомніліся Гомельскія моладзевыя рухі 90-х – пачатку 2000-х

| Гісторыя | 1

Чым займаліся Гомельскія моладзевыя рухі 1990-х, распавялі ютуб-каналу 1142X іх стваральнікі і кіраўнікі «Гарт» і «Лімон» Аляксандр Карніенка і Сяргей Адзінец.