Жыхара Гомеля затрымалі за спробу далучыцца да батальёна імя Каліноўскага

| Палітыка

Праўладныя паблікі размясцілі «пакаяннае відэа» з жыхаром Гомеля Аляксандрам Айнутдзінавым.  Мужчына, нібыта чытаючы з паперы, распавядае пра тое, што 24 лютага, калі Расея распачала вайну ва Украіне, пачаў чытаць розныя «Тэлеграм»-каналы і ў выніку вырашыў далучыцца да беларускага палка імя Кастуся Каліноўскага, каб дапамагаць абараняць Украіну, піша «Гомельская вясна»




Для гэтага Аляксандр спрабаваў незаконна перасекчы мяжу з Украінай, але быў затрыманы беларускімі памежнікамі.  Як стала вядома «Медыязоне» дзякуючы «Кіберпартызанам», 26 кастрычніка 2020 Аляксандр Айнутдзінаў атрымаў 10 сутак арышту па артыкуле аб парушэнні парадку правядзення масавых мерапрыемстваў (артыкул 24.23 КаАП).

30 чэрвеня памежная служба Беларусі пісала, што двое невядомых мелі намер незаконна перасекчы мяжу Беларусі і Украіны. Тады ж у заяве ўдакладнілі, што аднаго з іх удалося затрымаць, але «выразных тлумачэнняў адносна мэты знаходжання паблізу мяжы затрыманы даць не змог».

ОМОН, фотоловушки и досмотр телефонов. Что происходит с военной активностью в Гомельском районе

| Палітыка

На условиях анонимности Флагшток опросил несколько жителей Гомельского района и поселка Зябровка, чтобы понять, какие военные активности там сейчас происходят.