«Рускі свет» разбурыў жыццё прыхода. У вёсцы на мяжы з Украінай адхілілі ад служэння настаяцеля пасля таго, як ён з'ездзіў у Польшчу

| Рэгіёны

У паведамленні Гомельскай епархіі БПЦ Маскоўскага патрыярхату аб пасяджэнні Епархіяльнага савета, які прайшоў 14 лістапада, гаворыцца, што «асаблівая ўвага была ўдзелена стану спраў у прыходзе храма Нараджэння Найсвяцейшай Багародзіцы вёскі Прыбыткі». Што стаіць за гэтым адным радком, стала вядома з пабліка прыхода: у царкве, якая знаходзіцца ў памежнай з Украінай вёсцы, нечакана змянілі настаяцеля. Аб прычынах адхілення святара Флагштоку распавяла крыніца, знаёмая з сітуацыяй, з адной з вёсак Гомельскага раёна.



Скрыншот instagram.com/khram_pribytki

Шмат гадоў настаяцелем прыходу быў протаіярэй Пётр Пракапцоў — з сайта прыходу толькі нядаўна прыбралі яго прозвішча. За гады служэння ён зарэкамендаваў сябе добрым святаром, яго паважалі вернікі, давяралі яму. Але адносіны з архіепіскапам Стэфанам, кіраўніком епархіі, не склаліся. На думку вернікаў, епіскап не раз спрабаваў знайсці нагоду, каб зняць настаяцеля ў Прыбытках, і нядаўна такую нагоду знайшоў — айцец Пётр без дазволу епіскапа з'ездзіў за мяжу. Святар пабываў у Польшчы, і за гэты час у прыходзе не было некалькіх службаў, таму фармальнай падставай стаў «прагул».



Скрыншот instagram.com/khram_pribytki і сайта прыхода

«Айцец Пётр востра перажываў распачатую агрэсію Расіі супраць Украіны. Бо праз яго вёску, Прыбыткі, ехала тэхніка, каб забіваць, ляцелі верталёты, каб несці смерць. Як у такіх умовах можна спакойна праводзіць службы — як быццам нічога не адбываецца? Ёсць вернікі, якія перасталі прыходзіць на службы, бо не хацелі памінаць у малітве патрыярха Кірыла, таму што ён адкрыта падтрымаў агрэсію. З-за гэтага некаторыя ўвогуле не хочуць больш мець нічога агульнага з РПЦ. "Рускі свет" разбурыў прыход і пазбавіў яго настаяцеля. Святар хацеў на час выехаць, каб неяк прыйсці ў сябе, але дазвол на гэта епіскап не даваў. І ўвогуле галоўныя прадстаяцелі царквы пачалі служыць не Богу, а ўладзе», — патлумачыў суразмоўца.

Паводле яго інфармацыі, святара цалкам адхілілі ад служэння ў епархіі і не прапанавалі новае месца служэння — ён застаўся без сродкаў да існавання.



Пуск расійскіх ракет па Украіне з Гомельскага раёна



Расійскія вайскоўцы ў Гомельскім раёне



Фота: instagram.com/khram_pribytki

Нагадаем, архіепіскап Стэфан родам з Украіны, але падтрымлівае Расію, часта бывае на мерапрыемствах гомельскіх чыноўнікаў, а вернікі ўжо не раз скардзіліся на архіепіскапа з-за ягонага самаўпраўства і адхілення ад служэння святароў.

Кіраўнік Маскоўскага Патрыярхату, да якога належыць БПЦ, Патрыярх Кірыл, адкрыта падтрымлівае вайну Расіі супраць Украіны.

Несуществующий рост и мороженое как замена Макдональдсу. Как госпропаганда рассказывает об успехах, которых нет

| Рэгіёны

Октябрьский завод сухого обезжиренного молока запустил новую производственную линию. На ее презентации было сделано насколько странных заявлений.

«Они с собой ничего не забрали?» Лукашенко потребовал скорейшей национализации украинского предприятия в Светлогорске

| Рэгіёны

Лукашенко отдал распоряжение национализировать собственность завода сварочных электродов в Светлогорске, в который украинский инвестор вложил миллионы долларов.