Кабінет міністраў Украіны ўхваліў рашэнне, згодна якому адкрываюцца межы з ЕЗ і Малдовай на 66 прапускных пунктах.

Мяжа з Беларуссю і Расійскай Федэрацыяй будзе часова закрытай праз “эпідэміялагічную сітуацыю”.
"Праект прадугледжвае аднавіць рух у 66 пунктах пропуску на мяжы з Еўразвязам і Рэспублікай Малдова. Рэалізацыя праекта адновіць паўнавартасны рух на мяжы з Польшчай, Венгрыяй, Славацкай рэспублікай, Румыніяй і Малдовай. Застаюцца часова закрытымі пункты пропуску на мяжы з Расійскай Федэрацыяй і Беларуссю з-за эпідэмічнай сітуацыі", -- цытуе словы міністра ўнутраных справаў Украіны Арсена Авакава выданне "Украінская праўда".
Флагшток
Фота: "Украинская правда"