Ніводнай беларускай кнігі: для бібліятэкі імя Караткевіча ў Рагачове закупляюць тысячы кніг

| Навіны | 1

Дзяржаўную закупку па набыццю кніг мастацкай літаратуры для Рагачоўскай цэнтральнай раённай бібліятэкі імя Уладзіміра Караткевіча ладзіць «Цэнтр па забеспячэнні дзейнасці бюджэтных арганізацый Рагачоўскага раёна». За 7 тысяч рублёў плануецца закупіць 3 475 кніг, з якіх няма ніводнай на беларускай мове, высветліў Флагшток.



Фота: Рагачоўская раённая бібліятэка

 

Фонд бібліятэкі, названай у гонар класіка беларускай літаратуры, хочуць укамплектаваць сотнямі кніг (кожнай — па некалькі экзэмпляраў). Усе яны — для дзяцей. У асноўным, гэта расійскія казкі — такія як «Колобок», «Царевна-Лягушка» — і зборнікі апавяданняў.

Сродкі на закупку выдаткаваны з раённага бюджэту. Пастаўка тавару ў межах тэндару павінна адбыцца да канца сакавіка.


Фрагмент дзяржаўнай закупкі


Роспач

21.03.2025

Няма цэнзурных словаў. М-кі!

Глава МВД приехал в Гомель, чтобы «принять меры» на приграничьи с Украиной, рассказал о поиске упавших БпЛА и сделал загадочное заявление

| Навіны

Поводом для приезда министра стало «принятие мер и проблемные аспекты обеспечения безопасности на приграничных территориях».