На «Беларуснафце» пачаліся затрыманні сярод кіраўніцтва

| Навіны

Затрымалі намесніка гендырэктара «Беларуснафты» Сяргея Патупчыка, паведамляе Наша Ніва. Разам з ім узялі яшчэ некалькі драбнейшых менеджараў з Гомеля і Рэчыцы.



Сяргей Патупчык. Фота: фэйсбук


Сяргей Патупчык — намеснік генеральнага дырэктара па эканоміцы вытворчага аб'яднання «Беларуснафта». Па факце — другі чалавек у кампаніі, які падмяняе генеральнага пры яго адсутнасці. Таксама вядома, што Сяргей — сын былога міністра энергетыкі Уладзіміра Патупчыка, якога адправілі ў адстаўку ў 2018-м нібыта за «спрыянне ў стварэнні незаконнага сямейнага бізнэсу».

Затрымалі Патупчыка-малодшага два тыдні таму. Гэтае затрыманне па часе супала з затрыманнем шэрага іншых менеджараў «Беларуснафты» ў Гомельскай вобласці.

Прычыны затрымання невядомыя.

UPD:  26 лютага 2022 года Сяргей Патупчык пакінуў на сваёй старонцы ў Інстаграм допіс: «Fuck war. Kyiv in my heart!» Менавіта гэты допіс стаў падставай для затрымання мужчыны. Аб гэтым Флагштоку паведаміла крыніца, знаёмая з сітуацыяй.

Затрыманне адбылося напрыканцы мінулага года. Прыкладна тады ж была закрытая яго старонка ў Інстаграм.

Меркавалася, што ўсё абыдзецца суткамі. Але сёння стала вядома, што на Патупчыка заведзеная крымінальная справа.

Афіцыйных заяваў аб затрыманні намесніка гендырэктара «Беларуснафты» Сяргея Патупчыка пакуль няма, у чым яго абвінавачваюць, невядома.

Через месяц после отставки Петр Кириченко вновь стал членом Гомельского облисполкома

| Навіны

Экс-председателя гомельского горисполкома избрали главой областного объединения профсоюзов. Эта должность предполагает вхождение в состав членов Гомельского облисполкома